Гуканне вясны

01.04.2022

У рамках далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускiх народных традыцый, iх экалагiчнага выхавання ў дзяржаўнай установе адукацыi "Яслi-сад в.Знаменка" прайшло "Гуканне вясны". Педагогi пазнаёмiлi дзяцей з абрадам "Абудзi зямельку", гулялi ў народныя гульнi "Жаўрукi", "Бусел", "Ручай", успомнiлi народныя прыказкi, адгадвалi загадкi. Не абышлося "Гуканне вясны" i без народных забаў.

Вiдэа вы можаце паглядзець тут: https://disk.yandex.by/i/HqEj9H1KzgJmiw